Кірыл Ігаравіч Гусеў
Поўнае імя | Кірыл Ігаравіч Гусеў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 красавіка 1999[1] (25 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 192 см | |||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | няма | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Кірыл Гусеў (нар. 6 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[2].
У канцы 2018 года стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 2 снежня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць «Іслачы» (2:3).
У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль. У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дапамог клубу перамагчы ў турніры, пасля чаго гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе.
У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слоніму-2017»[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе слонімскай каманды. Па вяртанні з арэнды ў студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[4]. У сезоне 2022 гуляў за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, рэгулярна з’яўляўся на полі, нярэдка ў стартавым складзе.
У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам[5]. У першай палове 2023 года пераважна выхадзіў на замену. У ліпені 2023 года быў арандаваны «Оршай»[6]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Магілёў[7], а ў студзені 2024 года пакінуў «Дняпро»[8].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дняпро | 27 | 5 | |
2018 | Д1 | Дняпро | 1 | 0 | |
2019 | дубль | Дняпро | 26 | 15 | |
2020 | Д3 | Дняпро | 23 | 14 | |
2021 (1) | Д2 | Дняпро | 9 | 1 | |
2021 (2) | Д2 | Слонім-2017 | 17 | 5 | |
2022 | Д1 | Дняпро | 26 | 4 | |
2023 (1) | Д2 | Дняпро | 11 | 1 | |
2023 (2) | Д2 | Орша | 15 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/kirill_gusev/
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Слоним-2017" арендовал Гусева у "Днепра" (руск.). football.by (15 ліпеня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Днепр" отдал в аренду "Орше" нападающего (руск.). football.by (26 ліпеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Шесть футболистов вернулись из аренды (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (4 снежня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Кирилл Гусев покинул "Днепр" (руск.). football.by (22 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.